Прыпеўкi -1 | 03:44 |
Я Вам зараз праспяваю Частушкi - прыпевачкi Пра родную перастройку Мне усе гэта семaчкi
***
Раней цукар, муку, крупы Бяры ты хоць тоннам i Пачалася перастройка Выдалi талонамi
***
Дзед для бабкi падарунак, Хацеў з пенсii прыдбаць, Кошт яго быў адзiн рубель, Зараз - тысяч 305.
***
Петрасян, Райкiн, Хазанаў Нас смяшылi, дый не раз, Зачым тыя нам артысты, Дэпутаты смешаць нас.
***
Тэлевiзар як уключыш, Так i чутна балбатня. Надакучыла ўжо гэта Дэпутатская хлусня.
***
Усе гавораць:” Мы з народам, Ды сябе ў грудзi бьюць, А закон прыняць патрэбна, Кворума не сабяруць.
***
Ды зачэм законы тыя, Толку з iх нiякага, Бо iнструкцыя ў нас Яшчэ бацькi Якава.
***
Па iнсрукцыях мы жылi, Па iнструкцыях жывем, Без сапог раней хадзiлi, Зараз без трусоу жывем.
***
У дзяржауным нашым доме Цячэ каналiзацыя, Я ў ЖЭК, а мне там кажуць: “У нас прыватызацыя”
***
Што такое, у чым тут справа, Дзе мне спраўку атрымаць, А мне кажуць: “ Плацi грошы, Дык бяры тады хоць п’яць”
***
Заплацiў, а мне гавораць: “Трэба ваўчары купiць” Што па чым, у чым тут справа, Зноу ў мяне душа балiць
***
Маеш грошы, ўсе ў парадку, А не маеш – вось бяда... Ды с такою, глянь, зарплатай У ежу пойде лебяда
***
Па тэлевiзару рэклама, Пра даляры пеў Фама. Я ў кiшэнi мацаў, мацау Там нават рубля няма
***
Маю рукi , маю ногi Скончыў нават iнстытут, А ў кiшэнi пуста - пуста, Я iзноў загнаны ў кут
***
Раней верыў у перастройку, Ды прыватызацыю. Толькі 8о гадоў Пайшло ў каналізацыю
***
Але веру ў адраджэнне, Знаю ўсе будзе на яць, А пауль іграй гармонік, Будзем пець ды танцаваць
***
Вось i скончылiсь прыпеукi, Можа мне паставяць пяць? Што? кансэнсусу не маем? | |
Категория: Борис Иванович Гергалов | Просмотров: 2046 | Добавил: Boris | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 0 | |